Мама мiа, гэта ж не 10 аўтараў-профі, а нейкая дзясятка маіх мар. 😱 Тэма Мінска ў сучаснай літаратуры набірае папулярнасць.
Ура! Нарэшце!
Яшчэ досыць нядаўна можна было на пальцах злічыць тыя беларускія кнігі, дзеянне якіх адбываецца ў Мінску. А калі яшчэ на беларускай мове, ды каб якасныя... Але патроху, патроху - і такі панеслася.
Розныя аўтары, розны горад, розныя тэмы.
Зусім хутка дойдзем і да тэмы курсавых - "Мінск у працах знакамітых сучасных пісьменнікаў".
Ага, менавіта так і будзе: і знакамітых, і сучасных, і - Мінск.
У межах новага спецпраекта майскага кніжнага фестывалю "Горад і Кнігі" мы папрасілі 10 ужо сталых у мастацкім плане аўтараў напісаць апавяданне пра Мінск (у любых яго праявах).
У зборніку апавяданняў "10+10: Мінск" (і ўсё практычна зразумела з назвы, праўда?) ёсць яшчэ 10 месцаў для аўтараў-пачаткоўцаў.
Вы любіце гэты горад? Ведаеце пра яго штосьці, чаго не ведаюць іншыя? Ці, наадварот, гатовыя пісаць, каб зразумець пра горад і пра сябе штосьці важнае?
З вас - апавяданне да 12 тысяч знакаў. З нас - зборнік і выбітная кампанія ў ім.
Мінск як тэма, Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах - але абавязкова ён.
А там пабачым, можа, не так ужо і далёка тая самая тэма курсавых)
Зборнік, які пагадзілася выдаць выдавецтва "Янушкевіч", будзе прэзентаваны падчас фестывалю 18-19 мая. Частка тыражу будзе перададзена ў бібліятэкі краіны (пры падтрымцы дабрачыннага фонда "Вяртанне"). Апавяданні пераможцаў таксама будуць надрукаваны ў часопісе “Маладосць”.
Творы прымаюцца на адрас электроннай пошты konkurs10plus10@gmail.com з 1 студзеня 2018 да 1 сакавіка 2018.
Падрабязнасці ўдзелу: http://bookfest.by/10_10
#городикниги #ГиК #ГиК2018 #10плюс10 #літаратурныконкурс #литературныйконкурс #Минск #Мінск